Міжнародны фестываль «Беларускія карані» правядзе 6—8 жніўня ў Паланзе Беларускі цэнтр спорту, турызму і аздараўлення ў Літве.

Мэта мерапрыемства — «азнаёміць жыхароў Еўропы з сучаснай беларускай культурай, а для кагосьці з еўрапейцаў гэта будзе сустрэча са сваімі беларускімі каранямі», паведамляе прэс‑служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Плануецца выступленне артыстаў беларускай эстрады і конкурс маладых выканаўцаў. У праграме возьмуць удзел спартыўныя танцавальныя пары.

Фестываль плануецца зрабіць штогадовым.

9 чэрвеня Мінспорту і Беларускі цэнтр спорту, турызму і аздараўлення ў Літве заключылі дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця турызму і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў у дзвюх краінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?