Прагноз надвор’я на 26 — 28 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С,

днём ад 19°С па захадзе да 30°С — па ўсходзе краіны.

У Мінску 26 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С,

днём 23—25°С.

27 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва‑ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С, днём 19—26°С; па паўднёвым усходзе ноччу 18—20°С, днём 27—30°С.

28 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва‑ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём 19—25°С; па паўднёвым усходзе ноччу 16—19°С, днём 26—28°С.

У Мінску 27 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём 21—23°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?