Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан ўнесла лідэра паўночнакаўказкіх ісламістаў, кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Каўказскі Эмірат» Даку Умарава ў спіс міжнародных тэрарыстаў. Пра гэта сказана ў паведамленні дзярждэпартаменту ЗША.

«Рашэнне пра Умарава прынятае зыходзячы з той пагрозы, якую ён прадстаўляе для ЗША і Расіі», — заявіў каардынатар дзярждэпартаменту па барацьбе з тэрарызмам Дэніэл Бенджамін.

Пералік тэрарыстаў, складзены ў адпаведнасці з указам № 13224 прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага, выкарыстоўваецца ЗША для пераследу тэрарыстаў і тых, хто іх падтрымлівае.

Рашэнне кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША дапаможа абмежаваць замежнае фінансаванне і іншыя віды падтрымкі экстрэмісцкай дзейнасці Умарава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?