(24.06.190022.11.1944)

Зноў турэмная камера сніцца,
Як труна, у якой ты жывы.
А на вуліцы не навальніца,
А вайна каля самай Масквы.
І не можаш ніяк ты прачнуцца,
Каб, як кокан матыль пакідае,
Так пакінуць турму і вярнуцца
У дзяцінства, дзе мрой залатая
Павуціна плыве над табою
І, знікаючы ў мінскай турме,
Рассыпаецца чорнай журбою
Па Айчыне, нібы па зіме,
У якой ты не можаш ні ўспомніць
Непрыгожыя кветкі крыві
І штыкоў зледзяенелыя промні
За вакном, дзе шчэ шэпча: «Жыві…»
Адзінокая шэрая ліпа.
І жывеш ты і знаеш- не сніш
Гэты лёс, што табе, як снег, выпаў,
Дзе ў табе твой хрыбет, нібы крыж…

30.10.2007

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?