Узор новага вадзіцельскага пасведчання практычна гатовы. Пра гэта паведаміў журналістам 24 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

Дакумент будзе ўяўляць сабой

пластыкавую картку з фатаграфіяй, прозвішчам, імем і імем па бацьку ўладальніка, нумарам пасведчання, указаннем органа ўнутраных спраў, які выдаў правы, катэгорый транспартных сродкаў, дазволеных да кіравання.

Чакаецца, што пасведчанні новага ўзору ў Беларусі пачнуць выдаваць у лістападзе—снежні 2010 года. Раней планавалася, што гэты працэс будзе запушчаны ў ліпені. Перанос тэрмінаў звязаны з тэхнічным бокам пытання, гэта значыць вытворчасцю і выдачай дакументаў.

Нагадаем, неабходнасць увядзення новых вадзіцельскіх пасведчанняў выклікана ўступленнем у сілу 29 сакавіка 2011 года паправак да Еўрапейскай канвенцыі аб дарожным руху 1968 года.

Першымі новыя пасведчанні атрымаюць тыя, хто паспяхова завершыць навучанне ў аўташколах, і кіроўцы-дальнабойшчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?