Пра гэта заявіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным у Новакузнецку 24 чэрвеня.

«Пытанне поўнасцю не ўрэгулявана, мы атрымалі ліст ад першага віцэ‑прэм’ера Беларусі, у якім утрымліваецца патрабаванне па аплаце за транзіт расійскага газу па ўмовах, што не адпавядаюць кантракту», — цытуе Мілера РІА Новости.

Кіраўнік «Газпрома» таксама зазначыў, што скарачэнне аб’ёмаў паставак газу ў Еўропу праз Беларусь дасягнула 20% з‑за несанкцыянаванага адбору беларускім бокам.

Вечарам 23 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што беларускі бок запатрабаваў ад «Газпрома»

пагасіць запазычанасць за транзіт газу ў памеры 260 млн. даляраў да 10.00 24 чэрвеня.

«Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь мае намер спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны», — заявіў першы віцэ‑прэм’ер.

Сямашка падкрэсліў, што тарыф на прапампоўванне 1 тыс. куб. м газу на 100 км складае 1,74 даляра. Аднак «Газпром» ажыццяўляў аплату за транзіт па тарыфе 1,45 даляра. У выніку за лістапад—снежань 2009 года ўтварылася запазычанасць.

Апрача таго, паводле слоў Сямашкі, за пяць месяцаў 2010 года «Газпром» «не заплаціў ніводнага цэнта за транзіт газу». Такім чынам, утварылася запазычанасць у памеры 260 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?