Гэта макаўка лета, свята найбольшага росквіту прыродных сілаў. І самае папулярнае традыцыйнае свята.

Моладзь скача праз вогнішча. Калі хлопец мае пару, то пераскоквае агонь разам з дзяўчынай. Калі ў час скакання праз агонь у закаханай пары рукі не расчэпяцца — добрая прыкмета.

А яшчэ ў гэтую ноч варта разам з каханай знайсці папараць‑кветку, каб быць здаровымі, шчаслівымі і мець грошай.

Строчыцы: «Цешча»

26 чэрвеня. Музей народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. У Строчыцах на Купалле — абход хат, спальванне старызны і народныя спевы. Запрошаныя фальклорныя калектывы «Асалода» і «Цешча». Пачатак блізу 15‑й, але можна прыехаць і раней, бо музей адчыняецца а 10‑й ранку.

Лондан: талака

26 чэрвеня. Беларускі рэлігійна‑культурны цэнтр у Лондане (39, Holden Road). У купальскай праграме лонданскіх беларусаў — народныя спевы і танцы. Пажадана па магчымасці быць у нацыянальным адзенні. Перад святкаваннем адбудзецца невялікая талака па добраўладкаванні двара Беларускага цэнтра. Пачатак а 17‑й.

Дарэчы, Беларускае Купалле ў парку «Уорд Паунд Рыдж Рэзэрвэйшн» каля Нью‑Ёрка ўжо адбылося 19—20 чэрвеня. Купальскі вечар пачаўся з прызначэння Князя‑Купаліша і Купалінкі, якія распалілі вогнішча. Цана ўдзелу складала $25 для дарослых, $10 для дзяцей меншых за 12 год.

У тыя ж дні адбылося Купалле і ля Музея драўлянага дойлідства на беразе Ангары (Расія, Сібір). Іркуцкае Таварыства беларускай культуры сёлета пачало свята з ігры на дудзе.

Манрэаль: з крупнікам

У ноч з 26 на 27 чэрвеня за 80 кіламетраў на поўнач ад Манрэаля, на маляўнічым узбярэжжы ракі таксама адбудзецца святкаванне Купалля.

На свяце будуць абавязковыя карагоды ды скокі праз вогнішча пад традыцыйныя купальскія спевы. Крупнік ды танцы з гульнямі пад беларускую дуду не дадуць удзельнікам замерзнуць ці сумаваць.

Таронта: вяночкі на возеры Манітоўвабінг

У ноч з 10 на 11 ліпеня беларусы Таронта збіраюцца на Купалле ў традыцыйным месцы — на тэрыторыі Цэнтра адпачынку «Слуцак», што знаходзіцца за 250 км на поўнач ад Таронта. На Купаллі будзе ўсё, чаму належыць быць: песні, карагоды, скокі праз вогнішча і пад гармонік; «цёмныя сілы» будуць намагацца скрасці Купалінку, але Князь‑Купаліш з дружынаю абавязкова выратуе яе; пад раніцу па возеры Манітоўвабінг паплывуць купальскія вяночкі з запаленымі свечкамі…

Мінск, «Рэактар»: рок

29 чэрвеня. Клуб «Рэактар» (Харужай, 29), Мінск. Купальскае афтэр‑паці. Ва ўмовах, максімальна набліжаных да старажытных, у сталічным клубе адбудзецца штогадовы фэст «Купальскае кола» з удзелам гуртоў «Палац», Testamentum Terrae, Unia, Рокаш, «Гуда», «Ліцвіны», P.L.A.N. Пачатак а 18‑й. Квіткі: 20 000 папярэдне (плюс кампакт‑кружэлка ў падарунак), 25 000 — месца за столікам, у дзень канцэрта 25 000—30 000.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?