Шымон Пэрэс,Ганна Трафімава, Рахэль Шмайловіч. фота - Марк Нэйман (Дзяржаўная прэс-служба).

Шымон Пэрэс,Ганна Трафімава, Рахэль Шмайловіч. фота - Марк Нэйман (Дзяржаўная прэс-служба).

Ізраільскі прэзідэнт Шымон Пэрэс прыняў учора ў сваёй рэзідэнцыі дэлегацыю праведнікаў народаў свету з Беларусі ды іх сямейнікаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Цэнтральнай падзеяй імпрэзы, што адбылася ў Ерусаліме, зрабілася сустрэча ратаўніцы і выратаванай – Ганны Трафімавай і Рахэль Шмайловіч. Яны распавялі, як падчас нямецкай акупацыі, сям'я Ганны Трафімавай дапамагала габрэям Мінскага гета прадуктамі, хавала сям'ю Давідсонаў падчас пагромаў, а пасля іхніх ўцёкаў з гета, спрыяла пераходу ў партызанскі атрад.

Ізраільскі прэзідэнт адзначыў, што ад імя ўсяго габрэйскага народа дзячыць праведнікам народаў свету, якія ратавалі габрэяў, рызыкуючы ўласным жыццем, і гэтак давялі ўсяму свету, што нават падчас нацысцкае пошасці мелі месца яскравыя праявы чалавечнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?