Старшыні райвыканкамаў Берасьцейшчыны ня могуць пакідаць межы сваіх раёнаў. Такое рашэньне прынята аблвыканкамам. Пры ўнітарным прадпрыемстве «Берасцеаблгаз» створаны абласны штаб, у рэгіёнах таксама рыхтуюцца да магчымых наступстваў газавай вайны з Расеяй.





