Рэспубліканскі бюджэт Беларусі за студзень—май 2010 года выкананы з дэфіцытам 1,3 трлн. рублёў. Як паведамляе Міністэрства фінансаў, даходы рэспубліканскага бюджэту за пяць месяцаў склаліся ў суме 11,5 трлн. рублёў, ці 32,3% гадавога плану.

Падатку на прыбытак паступіла 1,2 трлн. рублёў, ці 34,9% гадавога плану. За студзень—май у рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДК на 4,1 трлн. рублёў, ці 32,8% гадавога плану. Акцызы склалі 1,6 трлн. рублёў, ці 34,1% гадавога плану. Падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці паступілі на суму 2,5 трлн. рублёў, ці 25,1% гадавога плану.

Па стане на 1 чэрвеня сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 86,6 млрд. рублёў, што на 27,9 млрд. рублёў больш у параўнанні з 1 студзеня 2010 года.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень—май склалі 12,8 трлн. рублёў, ці 32,5% гадавога плану. З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 2,4 трлн. рублёў (37,9% гадавога плану), нацыянальнай эканомікі — 4,1 трлн. рублёў (31,9%), расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 4,8 трлн. рублёў (29,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?