Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі, пра гэта было заяўлена 22 чэрвеня на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.

Лукашэнка таксама заявіў, што ў найбліжэйшы час Беларусь можа пералічыць грошы Газпрому ў кошт доўгу за пастаўлены газ.

Пры гэтым ён прапанаваў «Газпрому» зрабіць узаемаразлік даўгоў. «Не мы павінны сёння «Газпрому», а «Газпром» вінен Беларусі 70 мільёнаў даляраў, калі правесці залік. Гэта абсалютна дакладна і яны гэта прызналі», — цытуе прэзідэнта дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, заявы кіраўніцтва Расеі зневажаюць беларускі народ.

«Хачу публічна вас праінфармаваць пра той канфлікт, які перарастае ў газавую вайну паміж «Газпромам» і Беларуссю. Кажуць, што гэта спрэчка гаспадарчых суб’ектаў, але я не разумею, як тады такі спрэчка можа перарасці на ўзровень вышэйшага палітычнага кіраўніцтва краіны. Гэта ўжо не спрэчка гаспадарчых суб’ектаў.

Выбачайце, але калі нас пачынаюць зневажаць ці то катлетамі, ці то каўбасой, маслам і блінамі, — мы гэта ўспрымаем як абразу беларускага народа. Так не належыць весці сябе прэзідэнту, у тым ліку суседняй саюзнай дзяржавы».

***

Нагадаем, 21 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў, што «Беларусь прызнае доўг за газ, але прапаноўвае аплату зрабіць машынамі, абсталяваннем і рознымі іншымі таварамі».

На гэта Мядзведзеў заўважыў: у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. «Газпром» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірага, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?