21‑гадовая жыхарка Свіслачы (Гродзенская вобласць) паўстане перад судом за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і службовы падлог.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, працуючы спецыялістам па аперацыйна‑касавай працы аддзялення аднаго з банкаў у вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна, дзяўчына выкрала 3 млн. рублёў з рахунку мясцовага жыхара. Каб утаіць факт крадзяжу, супрацоўніка ўнесла несапраўдныя звесткі ў касавыя ордэры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?