Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пра газавы канфлікт, паводзіны Лукашэнкі і Крамля.

«Калі ставіць кропкі над і, то за тое, чым ты карыстаешся, трэба плаціць. Тым больш, калі грошы ёсць. Спачатку заяўлялася, што грошай няма, але потым беларускія ўлады заявілі, што гатовы расплаціцца да 5 ліпеня. Значыць, грошы былі, бо ніякага ж крэдыту не атрымлівалі. Мы бачым не вельмі інтэлігентную гульню Лукашэнкі з Расіяй. Расія, з ейнага гледзішча, мае рацыю, калі спрабуе выбіць гэтыя грошы.

Я не бачу ў гэтай сітуацыі палітычнага ціску на Лукашэнку. Проста Расія хоча вывесці стасункі ў энергетычным комплексе на рыначныя рэйкі. Канечне, Расія цісне, але цісне не так, каб выбіць у Лукашэнкі фундамент з ног. У палітычным плане ніякіх зменаў гэты канфлікт не прынясе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?