Пракуратура Ваўкавыскага раёна распачала справу па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) у дачыненні да 21‑гадовага мясцовага жыхара.

Раней судзімы за крадзеж малады чалавек падазраецца ў тым, што 17 чэрвеня ў лясным масіве паблізу Ваўкавыска ударам тупым прадметам па галаве забіў 23‑гадовую дзяўчыну. Затым яе труп утапіў у рацэ Рось.

Падазроны знік на тэрыторыі Украіны. Матывы злачынства высвятляюцца. У лесе загінулая, як мяркуецца, збірала ягады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?