Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі: «Ніякіх небясьпек тут няма: за газ трэба плаціць поўны кошт. І чым хутчэй краіна пераходзіць на разьлікі за газ паводле ўсясьветных коштаў, тым лепш гэта для эканомікі і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. А ўсе гэтыя гульні са зьніжкамі на нафту і газ — яны толькі зацягваюць Беларусь у багну аўтарытарызму, які ў нас зараз ёсьць, і багну залежнасьці ад таннай нафты і газу, а гэта значыць — у залежнасьць ад іншай дзяржавы. Таму я лічу, што было б добра, каб гэты канфлікт скончыўся ўсталяваньнем эўрапейскіх коштаў на нафту і на газ для Беларусі. Гэта, безумоўна, падштурхне Беларусь і ўрад Лукашэнкі, у якога застанецца адзін толькі выбар: страта незалежнасьці і ўступленьне ў Расею — альбо інтэграцыя ў Эўразьвяз і ў сусьветную рынкавую эканоміку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?