Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб правілах збірання грыбоў і штрафах за іх парушэнне.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства, штраф за парушэнне патрабаванняў да збірання грыбоў прадугледжаны ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Для грамадзяніна яго памер складае да 20 базавых велічынь,[700 тыс. рублёў] для індывідуальнага прадпрымальніка да 100 базавых велічынь, для юрыдычнай асобы да 500 базавых велічынь.

Заканадаўствам дазволены два спосабы збірання грыбоў — зразаць іх нажом ці акуратна выкручваць з коранем. Найбольш прымальным з’яўляецца зразанне грыба, бо пры яго выкручванні з коранем цярпіць грыбніца. Акрамя таго, падчас выкручвання грыба з коранем пашкоджваецца не толькі грыбніца, але і маленькія пачаткі будучых грыбоў.

У беларускіх лясах ужо з’явіліся першыя грыбы — лісічкі. Мінпрыроды звяртае ўвагу грамадзян: забаронена збіраць лісічкі з памерам шляпкі менш за 1,5 см у дыяметры. Таксама недапушчальна разграбанне лясной посцілкі з мэтай збірання грыбоў, асабліва лісічак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?