У швейцарскім Ньёне ў панядзелак прайшло лёсаванне 1‑га і 2‑га раўндаў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У першым раўндзе згуляюць толькі чатыры каманды: «Фіёры» (Сан‑Марына) — «Рудар» (Чарнагорыя), «Санта‑Калома» (Андора) — «Біркіркара» (Мальта).

Шасціразовы чэмпіён Беларусі і лідэр сёлетняга чэмпіяната барысаўскі БАТЭ пачынае з 2‑га раўнду, у якім ён сустрэнецца з ісландскім «Хабнарф’ёрдзюрам».

Горад Хабнарф’ёрдзюр знаходзіцца за 125 кіламетраў ад вулкана Эйяф'ятлайёкудль

Першы матч пройдзе 14 ліпеня ў Барысаве. Матч у адказ - 21 ліпеня ў Ісландыі, калі вулкан зноў не жахне :).

«Ха́бнарф'ёрдзюр» - футбольны клуб з аднайменнага горада, быў заснаваны ў 1929 г. Самы паспяховы клуб Ісландыі пачатку ХХІ ст. Пяціразовы чэмпіён краіны (2004, 2005, 2006, 2008, 2009). У Ісландыі, як і ў Беларусі, чэмпіянат праходзіць па сістэме вясна - восень. Першы чэмпіянат быў згуляны ў 1912 г.

У чэмпіянаце Ісландыі, як і сёлета ў Беларусі, гуляе 12 камандаў. Пасля васьмі тураў «Ха́бнарф'ёрдзюр» займае 6-ты радок з 11 баламі (3 перамогі, 2 нічыі, 2 паразы, баланс мячоў 12-12). Клуб на 4 балы адстае ад лідэра «Валюра», але «Хаб» мае на гульню меней. Акурат сёння ён згуляе ў гасцях супраць «Селфоса», што ідзе 10-м.

***

З ісландскімі клубамі беларусы сустракаліся тройчы:

у 1996 г. у кваліфікацыі Кубку кубкаў мазырскі МВКЦ гуляў з «Рэйк'явікам» (2:2, 0:1),

у 2007 г. БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ гуляў акурат з «Хабнарф’ёрдзюрам».

Дома была зафіксавана нічыя - 1:1, а ў гасцях БАТЭ ўпэўнена перамог 3:1. У 2008 г. у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ згуляў з «Валюрам» - 2:0 у Барысаве, 1:0 у гасцях. Менавіта тады, з матчу з ісландскім клубам, і пачалося ўзыходжанне БАТЭ да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў, дзе барысаўцы потым у адной групе згулялі з мадрыдскім «Рэалам», «Ювентусам» і «Зенітам».

Зазначым таксама, што ў гэтым раўндзе польскі «Лех», за які выступае экс‑гулец БАТЭ Сяргей Крывец згуляе з бакінскім «Інтэрам», а армянскі «Пюнік» (галкіпер Артур Лесько) — з белградскім «Партызанам».

***

Летась БАТЭ выбыў у 3‑м раўндзе Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы «Вентспілсу», але праз плей‑оф прабіўся ў групавы турнір Лігі Еўропы.

***

А 14‑й гадзіне пройдзе лёсаванне 1‑га і 2‑га раўндаў квафліікацыі Лігі Еўропы.

Магілёўскі «Дняпро» і жодзінскае «Тарпеда» пачынаюць з 1‑га раўнду, мінскае «Дынама» — з другога.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?