Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—20°C, днём ад 15°C на захадзе да 30°C — на ўсходзе.

У Мінску 22 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°C, днём 25—27°C.

У наступныя двое сутак, 23—24 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—20°С, днём 20—27°С, па ўсходняй палове 28—30°С.

У Мінску 23 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём магчыма навальніца. Вецер усходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°C, днём 26—28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?