Праблема неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, заявіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер, паведамляе РІА Новости.

«Можа быць, Беларусь і знойдзе магчымасць пагасіць доўг. Можа быць, нават за пастаўкі ў маі 23 чэрвеня будзе зроблены плацеж. Але нас непакоіць тое, што пытанне неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, і прычыны могуць быць эканамічныя», — сказаў Мілер.

21 чэрвеня «Газпром» можа скараціць на 85% пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не выплаціць 192 млн. долараў доўгу, які ўтварыўся ў выніку таго, што Мінск плаціць па цэнах 2009 года. Двухбаковыя перамовы, што прайшлі ў суботу, завяршыліся безвынікова. «Газпром» заявіў аб наяўнасці тэхнічных магчымасцей пастаўляць газ еўрапейскім спажыўцам у абыход Беларусі.

Беларускі бок лічыць, што «Газпром» вінен больш за 200 млн. долараў за транзіт, аднак, паводле заявы Масквы, не прадставіў адпаведных дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?