Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары праходзяць 20 чэрвеня ў Польшчы. Яны былі прызначаны пасля гібелі Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка.

Выбарчыя ўчасткі, якіх налічваецца каля 26 тыс., працуюць з 6 да 20 гадзін па мясцовым часе (з 7 да 21 па беларускім). Права голасу маюць прыкладна 31 млн. палякаў. На замежных выбарчых участках зарэгістравана 185 тыс. выбаршчыкаў.

У Беларусі выбарчыя ўчасткі адкрыты з 6 да 20 гадзін у Мінску (пасольства), Гродне і Брэсце (генеральныя консульствы).

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 10 чалавек.

Асноўная барацьба, як чакаецца, разгорнецца паміж 58-гадовым спікерам сейма, в.а. прэзідэнта Браніславам Камароўскім (партыя «Грамадзянская платформа») і 61-гадовымбратам-блізнём загінулага прэзідэнта, лідэрам партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качыньскім. Першы лічыцца прыхільнікам далейшай еўраінтэграцыі, другі — еўраскептыкам.

Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, 4 ліпеня адбудзецца другі тур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?