Таварышы, родныя, ведаю: недаспадобы
Вам гэтых людзей выкшталцоныя, тонкія твары,
Іх колеры, нораў і мары.
Давайце адпусцім.
Драпежныя нашыя, ўсіх, хто да вас непадобны,
Пільнуеце вы, быццам котка кавалак вантробны.
Давайце прапусцім.
Жалезныя нашай краіны, агідна вам бачыць,
Кагосьці ў
У блудным парыве?
Давайце іх прымем.
Я сам
ім не дам
і капейкі на іхнюю справу,
Але і не плюну, бо хто даў мне гэтае права?