У Заслаўі загінулі два пасажыры. У сталіцы сур’ёзна пацярпела дзіця. У абодвух выпадках удзельнікамі здарэння былі нецвярозыя кіроўцы.

 Аварыя ў Заслаўі забрала два жыцці.

Аварыя ў Заслаўі забрала два жыцці.

 Аварыя на Рафіева-Алібегава.

Аварыя на Рафіева-Алібегава.

 Фота onliner.by

Фота onliner.by

У чацвер 17 чэрвеня на досвітку ў Заслаўі нецвярозы кіроўца 1988 г.н. на вялікай хуткасці не даў рады кіраваць, у выніку чаго ягоны «БМВ» урэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе сайт МУС. На месцы здарэння загінуў пасажыр 1986 г.н. Пасажырка легкавіка, жыхарка вёскі Сёмкава, памерла ў шпіталі. Яшчэ адзін пасажыр трапіў у рэанімацыю.

Позна ўвечары 17 чэрвеня ў Мінску на перасячэнні вуліц Рафіева і Алібегава нецвярозы кіроўца «Фольксвагена Туран» на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў малалітражнае аўто «Нісан Мікра», які спыніўся на чырвонае святло, піша «Інтэрфакс» Затым «Фольксваген» з адарваным колам сутыкнуўся з яшчэ адным легкавіком. Кіроўца «Нісана» і тры яго пасажыры з траўмамі рознай ступені трапілі ў бальніцу. Найбольш пацярпеў хлопчык 2000 г.н.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0