Новыя правілы абавязваюць карыстальнікаў Wi‑Fi і хатніх сетак прад’яўляць пашпарт.

Першы намеснік прэм’ер‑міністра Уладзімір Сямашка падпісаў пастанову ўрада №646 «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у Правілы аказання паслугаў электрасувязі».

У адным з пунктаў пастановы сказана, што «аказанне паслугаў перадачы дадзеных і тэлематычных паслугаў у пунктах калектыўнага карыстання робіцца пасля ідэнтыфікацыі карыстальніка шляхам ажыццяўлення ўліку яго персанальных дадзеных (імя, імя па бацьку, прозвішча, від і нумар дакумента, які дазваляе ідэнтыфікаваць асобу яго ўладальніка, найменне органа, які яго выдаў)». Пастанова набыла сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, гэта значыць яшчэ паўтары месяцы таму.

Указ №60 дае наступнае вызначэнне тэрміну «пункт калектыўнага карыстання інтэрнэт‑паслугамі» — гэта кампутарныя клубы, інтэрнэт‑кавярні, хатнія сеткі, іншыя месцы, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў інтэрнэт‑паслугаў да сеткі Інтэрнэт. Іншымі словамі, новыя Правілы аказання паслугаў электрасувязі ўжо зараз абавязваюць карыстальнікаў Wi‑Fi і хатніх сетак прад’яўляць пашпарт, а пастаўшчыкоў інтэрнэт‑паслугаў — ідэнтыфікаваць карыстальніка і захоўваць гэтыя дадзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?