Міністэрства абароны Расіі збіраецца падпісаць з французскім канцэрнам Safran дамову аб пастаўках звышсучаснага абсталявання для расійскага спецназу.
Першая партыя будзе невялікай — Масква зацікаўленая ў набыцці ліцэнзіі на вытворчасць уласных узораў зброі і абсталявання.

У прыватнасці, 15 чэрвеня Расабаронэкспарт ужо падпісаў дамову з фірмай Thales. Французскі канцэрн прадаў расійцам ліцэнзію на вытворчасць тэрмавізійных камер для танкаў. Вытворчасць такога абсталявання плануецца наладзіць як у самой Расіі — у Волагдзе, так і за яе межамі — у Беларусі. Партнёрам расійскага абароннага ведамства мае стаць беларуская фірма «Пеленг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?