Заработная плата медработнікам можа быць павялічана ў чацвёртым квартале 2010 года. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 16 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, падрыхтаваны праект указа прэзідэнта

«аб значным павелічэнні заработнай платы медыкам».

Дакумент ужо ўзгоднены з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, цяпер знаходзіцца на разглядзе Савета міністраў, пасля чаго будзе ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«З вялікай доляй упэўненасці магу сказаць, што павелічэнне зарплаты адбудзецца», — сказаў міністр. Пра тое, наколькі будзе павялічана зарплата медработнікам, ён не ўдакладніў.

Жарко нагадаў, што ў красавіку гэтага года сярэдняя зарплата медработнікаў склала 812 тысяч рублёў, або 76% ад сярэдняга ўзроўню зарплаты ў народнай гаспадарцы. Пры гэтым, паводле яго слоў, зарплата ўрачоў склала ў сярэднім каля 1 мільёна 369 тысячы рублёў, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 786 тысяч рублёў.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі сёння працуюць каля 164 тысяч медработнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?