Аднак якім мае быць пакаранне, ніхто не ведае.

У рэдакцыю «НН» трапіла паведамленне з запрашэннем на абавязковую дактыласкапію. У паперцы гаворыцца, што ў адпаведнасці з новым законам, за адмову ад яе могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

У Партызанскім РУУС Мінска нам з гонарам паведамілі: «Да нас усе ходзяць. Адзін толькі такі ёсць, што не жадае хадзіць. Але мы з ім нічога не робім. Пакуль начальнік яшчэ не вырашыў, што з ім рабіць. Усё начальнік вырашае».

Не ўдакладнілі ў РУУС і магчымага памеру штрафаў.

У кабінеце дактарэгістрацыі вісяць барэльеф Фелікса Дзяржынскага і каляндар за 2006 год з выявай Маці Божай. Пад імі і «катаюць пальчыкі». А пасля працэдуры можна памыць рукі ў туалеце на іншым паверсе. Маецца нават гаспадарчае мыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?