Намеснік камандзіра па выхаваўчай працы і кадравым забеспячэнні батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік Андрэй Лаўшук прэміраваны пасля ліста з падзякай, які паступіў на імя начальніка УУС.

Аўтар ліста, жыхар Гомеля, расказаў пра тое, як згубіў кашалёк, але неўзабаве яму патэлефанаваў супрацоўнік ДАІ, прыехаў і вярнуў прапажу. У кашальку знаходзіліся дакументы і амаль 300 тысяч рублёў.

Як паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Ігар Грышкевіч, сёлета Лаўшук ужо чатыры разы вяртаў грамадзянам згубленыя рэчы. У маі ў рэдакцыю гарадской газеты прыйшоў ліст з просьбай выказаць падзяку супрацоўніку ДАІ за вяртанне згубленых дакументаў на аўтамабіль. Зімой Лаўшук дапамог свайму калегу — участковаму інспектару міліцыі, жонка якога згубіла дакументы ў раёне аўтазапраўкі.

У трэцім выпадку супрацоўнік ДАІ знайшоў на падаконніку ў начным магазіне сотавы тэлефон. Лаўшук адшукаў уладальніка і паведаміў, што тэлефон знойдзены і можа быць вернуты. У адказ міліцыянер пачуў пагрозы і абвінавачванні ў тым, што нібы гэта ён тэлефон і скраў.

«Каб выключыць найменшыя падазрэнні, Лаўшук узяў відэаматэрыялы з камер назірання, якое вялося ў той дзень у краме. Бацьку і яго сыну, якія прыехалі за тэлефонам, былі паказаныя здымкі. На іх добра бачна, у якім стане знаходзіўся сын і што набываў. Усе пытанні былі знятыя, і галава сям’і яшчэ доўга прасіў прабачэння ў прыстойнага супрацоўніка міліцыі», — расказаў Грышкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?