Планаванае на пачатак чэрвеня пасяджэнне польска‑беларускай камісіі, якая высвятляе прычыны канфлікта вакол непрызнанага афіцыйным Мінскам Саюза палякаў у Беларусі адтэрмінаванае на нявызначаны час.

Працы камісіі не спынены аднак у сувязі са складанасцямі, а хутчэй за ўсё такое пасяджэнне ў чэрвені ўжо не адбудзецца — сказаў сакратар польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук:

— Вядома, што пасяджэнне адбудзецца, але ўвесь час, з увагі на сітуацыяю ў Польшчы, кадравыя змены ў МЗС — мы чакаем сігнал. Адбылася змена на пасадзе старшыні камісіі з польскага боку — у авіякатастрофе пад Смаленскам загінуў міністр Анджэй Крэмер. Нядаўна замяніў яго амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін. Справа знаходзіцца пад пільным наглядам, але калі канкрэтна камісія збярэцца, не ўмею пакуль адказаць. Напэўна, некаторы час усё гэта будзе цягнуцца.

Напрыканцы мінулага тыдня з візітам ў Гродне пабываў намеснік міністра замежных справаў, які таксама прызначаны старшынём камісіі з польскага боку, Генрык Літвін.

Павел Марчук не выключае, што візіт міністра ў Гродна быў непасрэдна звязаны з падрыхтоўкаю да працы ў польска‑беларускай камісіі. «Немагчыма, каб польскі дыпламат быў у Гродне і не сустракаўся з прадстаўнікамі Саюза палякаў», адзначыў Павел Марчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?