На радыёстанцыі «Эхо Москвы» прагучала перадача прысвечаная будучым прэзідэнцкім выбарам у Беларусі. Гасцямі эфіру былі экс‑кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін.
Мілінкевіч гаварыў пра важнасць «барацьбы за розумы выбарцаў», а таксама пра неабходнасць уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговыя выбарчыя камісіі.
«Я пакуль не збіраюся ісці на выбары. Таму не ведаю, хто ў каго будзе супернікам, — зазначыў А.Казулін. — Я маю досвед і дастаткова сур’ёзны. І магу ўдзельнічаць у выбарах толькі калі я разумею, што можна сапраўды вырашаць нейкія сур’ёзныя пытанні, дасягаць выніку і прыводзіць да пераменаў, якія саспелі ў грамадстве».





