Фільм, зняты сем гадоў таму, упершыню пакажуць на беларускім тэлебачанні.
Фільм «Акупацыя. Містэрыі» быў зняты ў 2003 годзе. Але Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры забараніла фільм для пракату ў Беларусі.
Затое пасля паказу на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, стужка трапіла ў кінапракат у расійскай сталіцы. У сувязі з гэтым пасольства Беларусі ў Расіі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім вуснамі беларускіх партызанаў выказала сваё абурэнне.
У пачатку 2010 года «Акупацыі» было выдадзена дзяржаўнае пракатнае пасведчанне. І ўжо 15 лютага прагляд адбыўся ў мінскім кінатэатры «Піянер».
За што фільм аб вайне так незалюбілі чыноўнікі? У стужцы рушыцца стэрэатып савецкага партызана. Няма пафасу, з якім прывыклі паказваць «народных мсціўцаў». Аўтары фільма звярнулі ўвагу на адваротны бок медаля. Вайна такая, як у творах Васіля Быкава.
Адзін толькі кадр, у якім беларуская жанчына скормлівае сваім малаком нямецкага салдата, большасцю партызанаў ўспрымаецца выключна як правакацыя.
Рэжысёр: Андрэй Кудзіненка.
Сцэнарыст: Аляксандр Качан.
У ролях: Аляксандр Колбышаў, Анатоль Кот, Святлана Зелянкоўская, Андрэй Курэйчык і іншыя.
У суботу, 12 чэрвеня, на тэлеканале АНТ. Пачатак у 14.15.
Рэцэнзію на фільм чытайце тут.





