7 чэрвеня Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб’яднанне »Беларуская федэрацыя экстрэмальных відаў спорту».

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, мэтай дзейнасці аб’яднання з’яўляецца садзейнічанне развіццю і папулярызацыі экстрэмальных відаў спорту ў Беларусі, распаўсюджванне іх ідэй і канцэпцый. Да экстрэмальных відаў спорту, папулярызацыяй якіх займаецца аб’яднанне, адносяцца паркур, веласпорт, скейтбордынг, сноўбордынг, дайвінг, юнісакл, ролікавы спорт, растынг, вейкбордынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?