Прэлюдыя да сэксу дазваляе нам стварыць неверагоднае адчуванне.

Каб любошчы сапраўды напоўніліся жарсцю і высокімі сэксуальнымі энергіямі, падчас прэлюдыі можна задзейнічаць усе пяць пачуццяў: паху, смаку, зроку, слыху, дотыку. Давайце пагуляемся ў любоўную гульню – гульню пачуццяў!

1. Пах.
Пачуццё паху нараджае ў нас апэтыт, калі мы зветрылі ўлюбёную страву. У кахання, высвятляецца, таксама ёсць пах: спакушаючы процілеглы пол, жывыя істоты распаўсюджваюць вакол сябе ферамоны. Нездарма шмат якія з парфюмаў змяшчаюць ферамон розных жывёлаў.

Акрамя гэтага, ёсць разнастайныя духмяныя алівы і шмаравідлы, якія нараджаюць поцяг – гэта мы пра Іланг-аланг і пачолі. У гэтых шмаравідлаў эфект імгненны – яны нараджаюць і ўзмацняюць жаданне. Сэксуальныя пахошчы можна знайсці ў розных выглядах –і распушчальная соль для балеі, і цвёрдае мыла, і пахучае шмаравідла для масажу. Цяпер у беларускіх гандлёвых цэнтрах (у калідорах) пачалі прадаваць бутэлечкі з пахошчамі ў канцэнтраваным выглядзе. Прыблізна за паўгадзіны да дзейства, каб водар распаўсюдзіўся па пакоі, іх трэба крыху распусціць вадою і крыху нагрэць. І жаданне сягне ў нязнаныя вышыні.

2. Смак.

Звесці дзве асалоды: ежу і любошчы – старая як свет.

У эратычных гульнях з ежай дайце вашай фантазіі пагарэзіць: намалюйце арнамент на аголеным целе партнёра кляновым або шакаладным сіропам, ці мёдам (хіба спярша запэўніцеся, што ў вашай пары няма цукроўкі). Інтымныя месцы можна аздобіць пухкім крэмам. І – смачна есці! Вылівайце, капайце, шмаруйце, а потым злізвайце і надкусвайце. А яшчэ для гастранамічна-эратычных гульняў прыдатныя марозіва і долькі экзатычнай садавіны. Перад аголенай вячэрай можна завязаць адно адному вочы.

3. Зрок
.

Парада жанчынам – вашага мужчыну можна хутка і лёгка звесці з розуму візуальнымі гульнямі: калі ён ужо ў ложку, пры ўваходзе ў спальню апраніце паўпразрыстыя белыя штаны. Распранайцеся паволі, вельмі паволі...

Парада №2: еж сваю вячэру з пачуццёвасцю, абліжы вусны і пальцы, лёгка іх пакусваючы. Хай ён ужо з часу вячэры пачне ўяўляць сабе ўсякае-рознае...

4. Cлых.

Парада мужчынам: звесці з розуму вашу партнёрку можна сэксуальным шэптам. Пачніце гэта па тэлефоне: пазваніце ёй на працу і скажыце ўсю праўду: якая яна была сёння сэксуальная зранку. Словы для жанчыны як стрэлы, што цэляць у самае сэрца. Па павароце дадому не бойцеся ўдарыцца ў дэталі: дадайце пра свае распаленыя пачуцці і як яе цела ўзрушвае вас.

5. Дотык.

Каб выказаць свае пачуцці, мы паціскаем рукі, паляпваем па плячы і нават атуляем рукамі нават паўзнаёмых нам людзей. Дык што казаць пра сваю пару – выкажыце ёй сваю замілаванасць пры дапамозе эратычнага масажу. Рэкамендуецца далікатнае масаванне падушачкамі пальцаў.

На заканчэнне, не забывайцеся, што нават у ложку вельмі важная камунікацыя паміж партнёрам: калі вас нешта раздражняе ці вам штосці замінае — скажыце гэта адно аднаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?