Выкарыстанне праграмы «фоташоп» для карэкцыі пашпартнай фатаграфіі, акрамя «тэхнічнай рэтушы», не дапускаецца. Тое ж самае тычыцца хустак, хіджабаў і сонцаахоўных акуляраў.

Пакет дакументаў на атрыманне нацыянальнага пашпарту для ўсіх грамадзян Беларусі, у тым ліку непаўналетніх да 16 гадоў, прыкладна аднолькавы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 10 чэрвеня начальнік аддзела па пашпартнай працы і выезду за мяжу дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Дзмітрый Леўчанка.

«У прыватнасці, для выдачы першага пашпарту непаўналетняму спатрэбіцца заява № 1 на фармалізаваным бланку, пасведчанне аб нараджэнні, чатыры каляровыя фатаграфіі, пашпарты законных прадстаўнікоў непаўналетняга, плюс заяву ад непаўналетняга дзіцяці аб рэгістрацыі па месцы жыхарства. Дзецям да 16 гадоў пашпарт выдаецца бясплатна», — сказаў Леўчанка.

«Калі непаўналетні абменьвае пашпарт, працэдура падачы дакументаў і іх пакет такой жа», — адзначыў прадстаўнік МУС.

З нагоды ўсмешак на пашпартнай фатаграфіі Леўчанка заявіў, што «непажадана любы ненатуральны выраз твару», аднак гэта не забаронена законам.

Выкарыстанне праграмы «фоташоп» для карэкцыі пашпартнай фатаграфіі, акрамя «тэхнічнай рэтушы», не дапускаецца. «Тое ж самае тычыцца хустак, хіджабаў і сонцаахоўных акуляраў», — дадаў прадстаўнік МУС.

Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення памежнага кантролю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Сяргей Чацьвертакоў паведаміў, што пашпарты дзяцей, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, з даўняй фатаграфіяй органамі пагранічных спраў Беларусі прызнаюцца, аднак перад замежнымі паездкамі рэкамендуецца паклапаціцца аб тым, каб у пашпарце была актуальная фатаграфія дзіцяці, каб пазбегнуць канфліктаў з памежнымі службамі іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?