Вядомы беларускі баскетбаліст Ягор Мешчаракоў вырашыў прыпыніць сваю спартыўную кар’еру, якая працягвалася амаль 17 гадоў. Сваё рашэнне ён абвясціў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«У бліжэйшы год я прыняў рашэнне не выступаць ні за адзін прафесійны баскетбольны клуб», — сказаў ён. Баскетбаліст мае намер атрымаць другое вышэйшую адукацыю ў ЗША, скончыўшы навучанне ў Універсітэце Джорджа Вашынгтона. Па словах спартсмена, прычынай гэтага рашэння не стала няўдалае выступленне піцерскага «Спартака» ў мінулым сезоне.

Ягор Мешчаракоў не будзе ў будучым сезоне выступаць і за нацыянальную зборную Беларусі, у якой апошнія гады з’яўляўся капітанам. «Сваё рашэнне я на працягу паўгода абмяркоўваў з трэнерскім штабам зборнай. Лічу, што ўжо вырасла новае пакаленне гульцоў, якое здольнае мяне замяніць», — сказаў ён.

Паралельна з вучобай у ЗША Мешчаракоў мае намер развіваць свой аднайменны клуб.

Ацэньваючы перспектывы свайго вяртання ў вялікі спорт у якасці гульца праз год, Ягор Мешчаракоў сказаў, што «шанцы складаюць 50 на 50».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?