Цвярскі раённы суд Масквы пакараў Сяргея Махнаткіна турэмным зняволеннем нібыта за напад на міліцыянта. Яго затрымалі 31 траўня 2010 г. на Трыумфальнай плошчы расійскай сталіцы ў часе апазіцыйнай акцыі. Па версіі руху «Салідарнасць», Сяргей не належыць ні да адной з палітычных сілаў, на плошчы ў часе акцыі апынуўся выпадкова. Пасля затрымання яго нібыта прыкулі кайданкамі да парэнчаў у міліцэйскім аўтобусе і на вачах 9 чалавек збілі. 1 чэрвеня ён з’явіўся ў праваахоўныя органы, каб апазнаць тых, хто яго збіваў, але быў арыштаваны. Пракурор прасіў для Махнаткіна 5 гадоў турмы. Суддзя палічыла сведак збіцця зацікаўленымі асобамі і да іх сведчанняў не прыслухалася. У выніку Сяргей Махнаткін атрымаў 2,5 гады турмы. Ён абвесціў сухую галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?