Клецкаму выдаўцу закідаюць «наўмыснае размяшчэнне ў друкаваным сродку абразлівых звестак» пра мясцовых чыноўнікаў.

 Сяргей Панамароў каля свайго дому ў Клецку.

Сяргей Панамароў каля свайго дому ў Клецку.

 Фота «Бойкі Клецк»

Фота «Бойкі Клецк»

9 чэрвеня клецкі актывіст Руху «За свабоду» Сяргей Панамароў з адвакатам Паўлам Сапелкам наведаўся да следчага па асабліва важных справах Азарэвіча А. С. Нагадаем, што 25 траўня 2010 г. у дачыненні да Панамарова была распачатая крымінальная справа паводле арт.369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»).

Як паведаміў С. Панамароў,

сёння з гутаркі са следчым яму сталі вядомыя прозвішчы тых самых прадстаўнікоў улады, якіх ён нібыта абразіў. Гэта старшыя Клецкага райвыканкаму А. Бойка, суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага савету дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок.
Следчымі былі правераныя матэрыялы бюлетэня «Бойкі Клецк» ад 2006 года па люты 2009-га. У іх было знойдзена некалькі дзесяткаў артыкулаў, якія, па версіі следства, былі надрукаваныя «наўмысна», «з мэтай нанесці абразу».
Была прызначаная экспертыза тэкстаў, якая выявіла, што прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 369, прысутнічаюць у 7 артыкулам.

Сёння с. Панамароў адмовіўся адказваць на пытанні следчага, матывуючы гэта неабходнасцю азнаёміцца з матэрыяламі справы. «Пакуль невядома, ці гэта калектыўны пазоў з боку вышэйазначаных чыноўнікаў, ці яны скардзіліся на мяне ў індывідуальным парадку», — распавёў клецкі выдавец.

Нагадаем, што гэта не першая спроба завесці супраць клецкага актывіста крымінальную справу за публікацыю артыкулаў пра клецкіх прадстаўнікоў улады. Толькі цягам 2007 года пракуратура Клецкага раёну 5 разоў пачынала крымінальную справу ў дачыненні да Панамарова. Яго вінавацілі ў паклёпе ў друкаваных сродках.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?