Дзеючыя стаўкі ўвазных пошлін на аўтамабілі для фізічных асоб могуць быць захаваны ў Беларусі да 2012 года. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

Па яго словах, зараз у Маскве дзейнічае працоўная група, якая выпрацоўвае асобнае пагадненне па гэтым пытанні ў рамках Мытнага саюза. «Не выключана, што для Беларусі і Казахстана будзе прадугледжаны да 2012 года пераходны перыяд і стаўкі мытных пошлін застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае», -- сказаў ён.

Барысюк удакладніў, што расійскі бок адносіцца з разуменнем да гэтага пытання.

Прадстаўнік ДМК таксама паведаміў, што для юрыдычных асоб стаўкі змяншацца не будуць, хоць «дысбаланс у стаўках не радуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?