Яны пратэстуюць супраць скарачэння заробкаў і сацыяльных выплат.
Страйк у Барселоне, 8 чэрвеня 2010 г. Фота elmundo.es
У аўторак 7 чэрвеня ў Іспаніі праходзіць масавая забастоўка бюджэтнікаў. Яны пратэстуюць супраць антыкрызісных планаў ураду, якія прадугледжваюць скарачэнне заробкаў і сацыяльных выплат. У прыватнасці, з чэрвеня гэтага года планавалася скараціць на 5% заробкі і замарозіць іх рост з пачатку, наступнага года. Таксама рэформа адмяняе выплаты па нараджэнні дзіця (2500 еўра), а таксама закранае пенсіі.
Іспанскія прафсаюзы заклікалі больш за 2,5 мільёна бюджэтнікаў правесці 8 чэрвеня 24-гадзінны страйк. Паводле арганізатараў страйку, сёння, па стане на 12 гадзін па мясцовым часе, у забастоўцы прынялі ўдзел каля 75% працаўнікоў бюджэтнай сферы.