Нятанна, але як альтэрнатыва чарнаморскім пляжам Украіны.
Фота kavkaz-uzel.ru.
Грузія — краіна ў Закаўказзі. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Сталіца — Тбілісі. У Грузіі пражывае больш за 4,5 млн. чалавек. Мяжуе з Арменіяй, Турцыяй, Азербайджанам, Расіяй.
Дзяржаўная мова — грузінская. Большасць старэйшага насельніцтва разумее рускую. Моладзь валодае англійскай. Пры нагодзе можна адзначыць, што вы прыехалі з Беларусі. Бо адносіны да беларусаў у грузінаў добрыя. Выклікана гэта і тым, што мы не прызналі незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
Найбольш папулярныя месцы адпачынку на ўзбярэжжы Чорнага мора — Батумі, Кабулеці, Поці, Гоніа, Сарпі.
Акрамя мора можна наведаць горы. Варта паглядзець на сярэднявечнае сяло-крэпасць Шацілі, гарады Кутаісі, Баржомі. У Грузіі — дзесяць нацыянальных паркаў, у якіх можна пазнаёміцца з усёй прыгажосцю прыроды краіны.
Нягледзячы на ўсе захады грузінскага кіраўніцтва палепшыць умовы для турыстаў,
у Грузіі застаецца нізкім узровень абслугоўвання і існуюць праблемы камунікацыі.
Кампенсуюцца гэтыя мінусы нацыянальнай кухняй і ветлівасцю людзей.
Знаходзіцца ў Грузіі беларусам можна да 90 дзён. Але трэба мець на ўвазе, што
ў краіну могуць не ўпусціць пры наяўнасці ў пашпарце памежных штампаў расійскіх КПП з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Таму штампы трэба атрымліваць не ў пашпарт, а на асобнай паперцы. Таксама грузінскія памежнікі могуць запатрабаваць у беларусаў візу. Але настойвайце на тым, каб яны спраўдзілі інфармацыю. Віза беларусам не патрэбная.
Найбольш зручна да Грузіі дабірацца на самалёце. З Мінска ёсць наўпрост рэйсы да Тбілісі. Дарога зойме каля трох гадзін. Па коштах — 260-300 еўра ў абодва бакі. А ўжо з Тбілісі можна маршруткай дабірацца да мора. Нязручна, бо няблізка. Але можна па дарозе зладзіць невялікую экскурсію.
Нумар у гатэлі на моры абыдзецца ад 30 даляраў. Танней можна зняць пакой.
Адшукаць беларускія турфірмы, якія прапаноўвалі б адпачынак у Грузіі, не атрымалася. Гэты накірунак у беларусаў не карыстаецца папулярнасцю з-за адсутнасці інфармацыі.
Валюта — лары. 1 еўра – 2,2 лары. Згодна з курсам Нацыянальнага банка Грузіі, за 10 тысяч беларускіх рублёў даюць 6,1 лары.
З Грузіі ў якасці сувеніра абавязкова трэба прывезці віно, якім славіцца краіна. Кінзмараулі, Хванчкара, Ркацэтэлі…
Паглядзець пералік краін, у якія беларусам не патрабуюцца візы, можна тут. Таксама чытйце аб Чарнагорыі.