Кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашыў жаніцца.
Жаніцьба па заданні партыі — выдатная нагода для піяру. І вось ужо «Народная воля» бярэ ў Раманчука інтэрв’ю на прыватныя тэмы.Ён дзеліцца сваімі крэда.
«Ты прыхільнік групавога сэксу?» — пытаецца яго журналістка. (Вось жа, што наш народ працавіты цікавіць у кандыдату.) — «Не, — адказвае ён. — Для мяне выключаны такі варыянт з мужчынамі. А вось дамскі варыянт тэарэтычна дапускаю».
А што ліберальны кандыдат мяркуе пра сямейныя здрады?
«Факт уступлення маёй жонкі ў камуністычную партыю для мяне нашмат большая здрада, чым сэкс на баку. Дарэчы, некаторыя мужчыны з неўраўнаважанай псіхікай лічаць здрадай ужо тое, што жанчына купляе вібратар».— «А ты на падобныя цацкі рэагуеш спакойна?» — выпытвае цікаўная газецярка. — «Калі гэта дапамагае расслабіцца, атрымаць максімальную асалоду — так».
Калі так пойдзе далей, то свайго кандыдата будуць мець усе слаі беларускага насельніцтва, ад самых ліберальных да самых кансерватыўных.
«На якія ахвяры не пойдзеш дзеля прэзідэнцкага крэсла!» — іранізуе на сваім сайце з палітычнага канкурэнта «Правы альянс».





