Фура перакулілася і загарадзіла дарогу з Мінска на Вільню і Гродна. Здарэнне адбылося між Міхаловым і Яршэвічамі каля 7.30 у панядзелак.
Польскую фуру панесла, развярнула і перакуліла на дарозе, на палосах супрацьлеглага руху. Са словаў кіроўцы, у машыне заклініла кола.
Шафёру падрапала твар. Другі кіроўца, які ў часе здарэння спаў, пацярпеў мацней. Яго забрала хуткая, што прыехала з Ракава.
Фура загарадзіла дарогу.
Кіроўцу забрала хуткая.
Са словаў кіроўцаў, у іх заклініла кола.