Браніслаў Камароўскі захоўвае высокі рэйтынг, аднак колькасць прыхільнікаў Яраслава Качыньскага пастаянна расце.
Аб гэтым сведчаць вынікі даследавання, праведзенага на замову «Gazety Wyborczej» у канцы траўня.

Паводле вынікаў апытання, рэйтынг Браніслава Камароўскага стала трымаецца на ўзроўні 50% у той час як Качыньскі змог павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў з 30% да 38%.

Калі б выбары адбыліся проста зараз, то ў першым туры за Камароўскага гатовыя аддаць свае галасы палова польскіх выбаршчыкаў, за Качыньскага — 38%. У другім туры, калі ён усё ж адбудзецца — адпаведна 56% і 40%.

Акрамя двух згаданых кандыдатаў больш-менш сталай падтрымкай можа пахваліцца адно лідэр партыі SLD Гжэгаж Наперальскі. За яго кандыдатуру гатовыя прагаласаваць 5% палякаў. Падтрымка для іншых кандыдатаў вагаецца ў межах статыстычнай памылкі.

Нагадаем, што датэрміновыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Польшчы 20 чэрвеня. Рашэнне аб іх правядзенні было прынятае пасля трагічнай гібелі былога прэзідэнта Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?