Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся сёння ў Бакінскім славянскім ўніверсітэце. Удзел у цырымоніі ўзяў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе агенцтва БелТА.

Таксама дасягнутая дамоўленасць аб адкрыцці азербайджанскага цэнтру ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Бакінскі славянскі ўніверсітэт падтрымлівае шчыльныя сувязі з БДПУ, а ад наступнага навучальнага году яны маюць абмяняцца выкладчыкамі беларускай і азербайджанскай моваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?