Пачатак будаўніцтва залежыць ад тэмпаў узвядзення новага музея Вялікай айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў.

 Такім будзе 24-павярховы гатэль на Кастрычніцкай.

Такім будзе 24-павярховы гатэль на Кастрычніцкай.

 Комплекс на месцы музея ВАВ.

Комплекс на месцы музея ВАВ.

 Амбіцыйны праект гатэльнага аператара «Кемпінскі». Праект бельгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers — J. Eyers & Partners

Амбіцыйны праект гатэльнага аператара «Кемпінскі». Праект бельгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers — J. Eyers & Partners

 На гэтым жа месцы збіраўся будавацца аператара мабільнай сувязі velcom. onliner.by

На гэтым жа месцы збіраўся будавацца аператара мабільнай сувязі velcom. onliner.by

Сталічны тэлеканал СТВ паведамляе, што высотны гатэль на Кастрычніцкай плошчы на месцы музея Вялікай айчыннай вайны ўсё ж будзе пабудаваны. Гэта будзе не 47-павярховы гмах, як планавалася раней, а 24-павярховы. Ранейшым задумам перашкодзілі «некаторыя складанасці», адзначае тэлеканал, аднак «горад не адмовіўся ад планаў будаўніцтва гатэлю ў гэтым удалым месцы». Праз 5 год на месцы ваеннага музея павінен з’явіцца гатэль з мармуру шкла плошчай у 48 тысяч кв.м. 18 паверхаў зоймуць гатэльныя нумары, верхнія паверхі адводзяцца пад апартаменты. На даху гатэля зробяць аглядную пляцоўку, знізу размесцяцца гандлёвыя пляцоўкі, на ніжнім узроўні — пакоўка.

Побач з музеем, на месцы якога цягам 2012—2015 гг мае з’явіцца гатэль, ужо будуецца 12-павярховы адміністрацыйны будынак. Ён уваходзіць у адзін комплекс з гатэлем. Чатыры паверхі будынка зойме гандлёвы цэнтр, таксама тут размесцяцца ўстановы адпачынку і офісы. Варта адзначыць, што раней з’яўлялася інфармацыя пра намеры аператара мабільнай сувязі velcom збудаваць на гэтым месцы ўласны офіс. Рэклама кампаніі і цяпер упрыгожвае гароджу вакол будаўнічай пляцоўкі за музеем.

Нагадаем, што, інвестарам праекта выступае кампанія «Prudenko Investments Limited» (Рэспубліка Кіпр). Замоўцам з’яўляецца ТАА «Пруденко Інвестментс Лтд» (Рэспубліка Беларусь).

Першы ўказ пра будаўніцтва аб’екта быў падпісаны 9 траўня 2008 года. Згодна дакумента шматфункцыянальны гатэльны комплекс планавалася збудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю ў 2008-2011 гг. Забудоўшчык атрымаў шэраг ільготаў: вызваленне ад аплаты мытаў на неабходныя для будаўніцтва імпартныя матэрыялы, атрыманне зямельнага надзелу пад будаўніцтва без аўкцыёну і г.д.

Пазней тэрмін уводу ўсяго комплексу быў прадоўжаны да 2015 года.

Пра планы збудаваць на Кастрычніцкай плошчы высотны гатэль колькі гадоў заявіў гатэльны аператар «Кемпінскі». Гэтыя намеры выклікалі абурэнне ў адмыслоўцаў, якія расцанілі гэта, як пагрозу цэласнасці ансамбля Кастрычніцкай плошчы і сілуэту Верхняга гораду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?