Менскія тралейбусы ператвараюцца ў душагубкі
Падчас спякоты лепш прайсьціся пехатою, чым праехаць на тралейбусах "Белкамунмаш"
З прыходам вельмі цёплага надвор’я на паверхню выплыла яшчэ адная недарэчнасьць тралейбусаў «Белкамунмаш», у прыватнасьці, шырока распаўсюджанай цяпер мадэлі АКСМ-321. Яны ператвараюцца ў сапраўдныя саўны, чаму спрыяюць вялікая награвальнасьць цеплаізаляцыйных матэр’ялаў ды дэкаратыўных панэляў салёну, адна фіранка на 2 акны, адсутнасьць якіх люкаў. Пра вэнтыляцыю ды клімат-кантроль гаворка нават не ідзе.
Паездкі ў такіх тралейбусах нават раніцай, калі не так пячэ и калі адносна мала народу, невыносныя. Але людзі церпяць, бо нічога не зробіш.
Рыгорка
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ