Тэлеканал «Белсат» удвая павялічыў час трансляцыі і змяніў частату транслявання праграм праз спадарожнік «Астра»,

З 7 чэрвеня «Белсат» транслюецца агулам каля 12 гадзінаў штодня. Уведзены ранішні паўторны блок з 7 гадзін да 13. Вечаровы блок будзе транслявацца як і раней — з 17 гадзін да 23.

«Штодня раніцай будзе паўтарацца большая частка вечаровага блока з папярэдняга дня. Праграма навін «Аб’ектыў» будзе паўтарацца толькі раз — а 7 гадзіне раніцы.

Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блоку па 3—4 серыі раніцай найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі», — паведаміў в.а. прэс-сакратара канала Сяргей Пеляса.

З 7 да 9 гадзіны раніцы можна будзе глядзець лепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсата», а пасля — дакументальныя і мастацкія фільмы ды серыялы.

Ён таксама паведаміў, што ў летні перыяд на «Белсаце» плануецца запуск новых праграм. «Вядомы акцёр і бард Віктар Шалкевіч будзе з’яўляцца на канале з новай сатырычнай перадачай «Вагон». «Кулінарныя падарожжы Роберта Макловіча» паклічуць гледачоў у краязнаўчыя і гастранамічныя экскурсіі па свеце. Невядомыя, але вартыя наведвання закуткі нашай краіны адкрые праграма «Паляванне на дзівосы».

Паводле яго слоў, 1 чэрвеня змянілася частата транслявання праз спадарожнік «Астра». «Зараз тэлеканал транслюецца на частаце 10.862 МГц. Частата на спадарожніку «Сірыус» застаецца тая ж», — адзначыў Пеляса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0