Яраслаў Раманчук, якога Аб’яднаная грамадзянская партыя выбрала сваім кандыдатам у прэзідэнты, вырашыў жаніцца. Нагадаем, стаць жанатым яму параілі сябры партыі: маўляў, сямейны чалавек больш прывабны для выбаршчыкаў.

Пасля пэўных ваганняў Яраслаў Раманчук вырашыў прадставіць сваю абранніцу, якую завуць Алеся.

«Гэта чалавек, які займаецца эканамічным аналізам, бухгалтэрыяй, магістрантка. Чалавек, які вельмі любіць працу, любіць свабоду. І кахае мяне! Мы з’яўляемся паплечнікамі — і гэта вельмі прыемна. Гэта падстава для добрага і гарманічнага партнёрства ў жыцці».

Высветлілася, што ажаніцца Яраслаў з Алесяй планавалі пэўны час таму, але зашкодзілі сумныя абставіны — у студзені памёр бацька Раманчука, і вяселле вырашылі адкласці. Гэтая сумная падзея, кажа Яраслаў, не дазваляе вырашыць пытанне з шлюбам ужо сёння.

Але ў тым, што Алеся будзе паўсюль суправаджаць яго падчас выбарчай кампаніі, Раманчук не ўпэўнены:

«Яна ж працуе! Калі будзе ў гэтым велізарная патрэба, то гэта адно, але тут жа трэба, каб яе з працы яшчэ адпусцілі. Гэта ж не праца — быць побач з палітыкам. Таму, трэба, каб яна працавала і станавілася на ногі — гэта для яе асноўнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?