Нават адна «долька» шакаладу ў дзень можа знізіць крывяны ціск і зменшыць рызыку ўзнікнення сардэчных захворванняў.

Гэты факт выявілі нямецкія навукоўцы, якія прааналізавалі ўплыў ужывання шакаладу на здароўе 19 357 чалавек ва ўзросце ад 35 да 65 гадоў.

У тых, хто спажывае ў сярэднім 7,5 грама шакаладу ў суткі, больш нізкі крывяны ціск, а рызыка інфаркту ці інсульту — на 39% меншая, чым у тых, хто еў у сярэднім найменшую колькасць шакаладу сярод паддоследных — 1,7 грама ў дзень.

7,5 грама прыблізна адпавядае адной «дольцы» стандартнай 100‑грамавай шакаладкі.

Пры гэтым злоўжываць шакаладам нельга. Толькі невялікая колькасць шакаладу замест іншых высокакаларыйных прадуктаў харчавання можа дапамагчы перадухіліць сардэчныя хваробы, таму што трэба трымаць вагу свайго цела стабільнай.

Навукоўцы мяркуюць, што найбольш карысным з’яўляецца цёмны шакалад, бо ў ім утрымліваецца больш какава‑бабоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?