Былая настаўніца з Івацэвіцкага раёна прыгаворана да 10 гадоў пазбаўлення волі за забойства грамадзянскага мужа.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, 3 студзеня пенсіянерка святкавала сваё 65‑годдзе разам з грамадзянскім мужам‑равеснікам, з якім жыла сумесна апошнія тры з паловай гады.

Вечарам падчас сваркі з‑за раптоўна ўзніклых непрыязных адносін імянінніца

нанесла мужчыну пяць удараў кухонным нажом у вобласць спіны. У ноч на 4 студзеня ён памёр у кватэры сужыцелькі.

«Жанчына паспрабавала ўтаіць забойства і запэўнівала фельчара мясцовага ФАП, якая прыйшла да яе дадому, у натуральнай смерці грамадзянскага мужа, выказвала меркаванне аб яго магчымым атручэнні спіртным, патрабавала выпісаць даведку аб смерці», — сказала Дзмітрук. Аднак медработнік выклікала ўчастковага інспектара. Труп быў адпраўлены на ўскрыццё, падчас якога была ўстаноўлена прычына смерці.

Пры папярэднім расследаванні абвінавачаная неаднаразова мяняла свае паказанні.

Яна то прызнавала віну ў тым, што зрабіла, то сцвярджала, што сужыцель выходзіў у магазін і вярнуўся з нажавымі раненнямі, якія яму нібыта нанеслі невядомыя.

27 красавіка суд Івацэвіцкага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у забойстве і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Былая настаўніца з 36‑гадовым стажам будзе таксама прымусова лячыцца ад алкагалізму. На карысць брата загінулага ў мэтах кампенсацыі нанесенага яму маральнага ўрону з асуджанай спагнана 3 млн. рублёў.

1 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула касацыйную скаргу жанчыны без задавальнення. Прысуд уступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?