Памёрла вядомая беларуская мастачка, адна з пачынальніц мастацтва перформансу Людміла Русава.

фота - Вінсэнт Мандзі

фота - Вінсэнт Мандзі

Людміла Русава (1954-2010) — значная постаць андэграунду 70-х і 80-х гадоў. Русава, мастачка-постмадэрністка, стварала канцэптуальнае мастацтва, займалася жывапісам, графікай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, ткацтвам.

Русава — аўтарка ці не самага першага беларускага перформанса, . У 1984 г. разам з Ігарам Кашкурэвічам яна наладзіла мастацкі публічны выступ, прысвечаны Казіміру Малевічу і ягонаму «Чорнаму квадрату» — мастачка сімвалічна пахавала Малевіча ў супрэматычнай труне і ўнесла яе ў мінскі Палац мастацтваў.

«Да апошняга дня Людміла, нават хворая, заставалася вернай прафесіі, не замыкалася, займалася публічным мастацтвам, — сказала Наталля Сянчыла, выкладчыца БДУ і сяброўка мастачкі. — Ад нас сышоў неверагодна таленавіты, значны мастак, і спадчына Русавай чакае свайго асэнсавання, даследвання. Вельмі неабходна для беларускага мастацтва, каб выйшаў каталогаў яе працаў і адбылася персанальная выстава».

Пахавалі Людмілу Русаву 1 чэрвеня ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?